Беларуская Служба

Польская эканоміка набірае нечаканыя тэмпы 

01.12.2025 16:16
У чацвёртым квартале яна прагназуецца рост ВУП вышэй за 4 % у гадавым выражэнні.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Janno Nivergall

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS), у трэцім квартале ВУП Польшчы вырас на 3,8 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта на 0,1 працэнтнага пункта больш, чым паказчык з папярэдняга «аператыўнага» ацэначнага рэйтынгу ВУП, апублікаванага ў сярэдзіне лістапада.

Галоўная эканамістка Bank Pocztowy Моніка Куртэк адзначыла, што асабліва прыемным стала  хуткае павелічэнне інвестыцый:

«Аналітыкі меркавалі, што дынаміка інвестыцый у трэцім квартале перавысіць пазкчыкі другога квартала — і што інвестыцыі паступова набяруць імпульс. Аднак рост на больш чым 7 % сапраўды пераўзышоў чаканні рынку і экспертаў».

Эканмістка падкрэсліла, што прыспяшэнне эканамічнага росту абумоўлена, сярод іншага, стратэгічнымі інвестыцыямі, фінансаванымі з фондаў Еўрапейскага Саюзу. У чацвёртым квартале яна прагназуе рост ВУП вышэй за 4 % у гадавым выражэнні.

Дадзеныя GUS паказваюць, што польская эканоміка развіваецца ўсё хутчэй: у першым квартале рост склаў 3,2 %, у другім — 3,3 %.

эж