Беларуская Служба

ЗША запрашаюць Польшчу на саміт G20

04.12.2025 16:33
Разам з тым міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адзначыў, што запрашэнне яшчэ не азначае сяброўства ў G20.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneWILLY KURNIAWAN / POOL/PAP

Дзяржаўны сакратара ЗША Марка Рубіа абвясціў, што Польшча будзе запрошаная на саміт G20, які адбудзецца ў снежні 2026 года ў Маямі. Дыпламат падкрэсліў, што польская эканоміка ўвайшла ў топ-20 найбуйнейшых у свеце, а поспех краіны — доказ эфектыўнага партнёрства з ЗША і арыентацыі на будучыню.

Марка Рубіа заявіў, што амерыканскае старшынства ў G20 будзе накіраваная на зніжэнне празмернага рэгулявання, бяспечныя і даступныя энергетычныя ланцугі паставак і развіццё новых тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту. Польшча, паводле дзяржсакратара ЗША, стала прыкладам краіны, якая выйшла з-за «жалезнай заслоны» і далучылася да сусветных лідараў.

Разам з тым міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адзначыў, што запрашэнне яшчэ не азначае сяброўства ў G20:

«Пакуль гэта толькі запрашэнне на саміт і ў рабочыя групы. Як я разумею працэдуру, рашэнне пра сяброўства павінна быць прынята адзінагалосна ўсімі ўдзельнікамі. Мы над гэтым працуем — сёння я правёў двухбаковую размову з намеснікам міністра замежных спраў Вялікабрытаніі, бо менавіта Вялікабрытанія мае наступнае старшынства».

Пасля брытанцаў старшынства G20 прымуць ЗША, якія і арганізуюць сустрэчу на Фларыдзе напрыканцы будучага года.

iar/pap/ez

 

Радаслаў Сікорскі ў ЗША: Разлічваем на прыняццё Польшчы ў G20

03.09.2025 09:04
ВУП Польшчы перавысіў адзнаку ў 1 трыльён долараў ЗША, і гэта азначае, што краіна абышла швейцарскую эканоміку па гэтым паказчыку.