Беларуская Служба

Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта адзначыў 35-годдзе

05.12.2025 15:43
Сярод дасягненняў SEW — больш як 700 выпускнікоў, а таксама звыш 2 тысяч выпускнікоў спецыяльных адукацыйных праграм для беларусаў.
       35-
Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта адзначыў 35-годдзеФота: https://studium.uw.edu.pl/

У пятніцу, 5 снежня, Studium Europy Wschodniej (SEW) Варшаўскага ўніверсітэта адзначыла сваё 35-годдзе.

SEW, у прыватнасці, адказвае за рэалізацыю польскай урадавай Праграмы імя Каліноўскага, прызначанай для грамадзян Беларусі. На гэта звярнуў увагу намеснік дырэктара ўстановы Адам Эбэрхарт.

«Спецыфіка дзейнасці Інстытута на працягу апошніх 35 гадоў — гэта не толькі навуковая работа, але і актыўны ўдзел у грамадскім і дзяржаўным жыцці: падрыхтоўка кніг і аналітычных матэрыялаў пра сітуацыю ва Усходняй Еўропе, фарміраванне прафесійных кадраў, рэалізацыя разнастайных стыпендыяльных праграм, навучанне маладых людзей у сферы, якая мае ключавое значэнне для польскіх інтарэсаў — ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Важнай часткай дзейнасці SEW таксама з’яўляецца наладжванне дыялогу паміж даследчыкамі з Польшчы, Украіны, Беларусі і Літвы», — адзначыў Эбэрхарт.

Адным з важных дасягненняў SEW стаў выпуск больш як 700 бакалаўраў і магістраў, а таксама больш за 2 тысячы выпускнікоў адукацыйных праграм для беларусаў.

эж


Варшаўскі Універсітэт запрашае на канферэнцыю, прысвечаную выпускнікам польскіх ВНУ з Беларусі, Украіны і іншых постсавецкіх краін. Новыя гарызонты і выклікі інтэграцыі

06.12.2024 15:18
У яе рамках пройдуць не толькі дыскусіі, але і кірмаш вакансій з удзелам вядучых карпарацый.

У Варшаве ўручаны прэміі навуковага квартальніка Przegląd Wschodni

01.04.2025 12:53
Гэтая міжнародная прэмія прысуджаецца з 1994 года за лепшую навуковую кнігу, прысвечаную ўсходнееўрапейскай тэматыцы.

Андрэй Скурко атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі (ФОТА)

07.04.2025 17:13
«Паспрабую крыху суцешыць вас тым, што ўсе мы шчаслівыя людзі, бо шчасце даследчыка — жыць у цікавы час».