Беларуская Служба

У Польшчы перад Раством збіраюць прадукты для людзей у патрэбе

06.12.2025 15:47
Каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас» Лодзінскай архідыяцэзіі ў выходныя дні ў крамах і супермаркетах збірае прадукты харчавання з даўжэйшым тэрмінам захоўвання.
Лагатып каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» Materiały prasowe

У Польшчы перад Раством праходзяць шматлікія дабрачынныя мерапрыемствы. Так, каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас» Лодзінскай архідыяцэзіі ў выходныя дні ў крамах і супермаркетах збірае прадукты харчавання з даўжэйшым тэрмінам захоўвання.

Каля кас пастаўленыя кантэйнеры, у якія пакупнік можа купіць і палажыць прадукты для людзей у патрэбе, для прыкладу, муку, рыс, макарону, цукар, каву, чай, алей, кансервы і кандытарскія вырабы. Пазней сабраныя прадукты запакуюць у пакеты, якія будуць раздадзеныя пажылым людзям і людзям у патрэбе, гаворыць дырэктар лодзінскай «Карытас» Томаш Капытоўскі.

- Мы таксама накіруем нашу дапамогу бяздомным. Для іх у горадзе будуць арганізаваныя калядныя вячэры, яны таксама атрымаюць прадуктовыя пакеты.

Зборам прадуктаў займаецца 600 валанцёраў. Акцыя адбываецца ў Лодзі і буйнейшых гарадах ваяводства.

вс