Беларуская Служба

Распрацоўваецца мабільнае прыкладанне, каб было прасцей паведамляць пра магчымыя дыверсіі

09.12.2025 14:33
У Польшчы працягваецца вайсковая аперацыя «Гарызонт», якая прадугледжвае падтрымку грамадзянскіх ведамств у абароне крытычнай інфраструктуры.
Ілюстрацыя Yarrrrrbright / Shutterstock.com

Ужо больш за два тыдні ў Польшчы працягваецца вайсковая аперацыя «Гарызонт», якая прадугледжвае падтрымку грамадзянскіх ведамств у абароне крытычнай інфраструктуры, каб не дапусціць паўтору здарэнняў, якія адбыліся 15–16 лістапада, калі на лініі Варшава — Люблін адбыліся дыверсіі, за якімі стаяла Расіі.

Генерал Пётр Блазэвуш з Генштаба Войска Польскага папярэджвае грамадзян Польшчы аб дыверсійнай пагрозе падчас калядных свят:

«Галоўнае — гэта пільнасць і здольнасць рэагаваць на незвычайныя паводзіны іншых людзей. Таму калі нешта выклікае ў вас трывогу і не з’яўляецца звычайным, трэба паведаміць пра гэта адпаведным службам. Думаю, што ўжо хутка будзе працаваць спецыяльнае мабільнае прыкладанне, якое дазволіць кожнаму грамадзяніну, калі ён заўважыць штосьці падазронае, зрабіць фотаздымак, паведаміць пра гэта — і з нашага боку будзе вельмі хуткая рэакцыя»,  — заявіў польскі генерал.

Усяго да антыдыверсійнай аперацыі «Гарызонт», распрацаванай Генштабам Польшчы, прыцягнулі 10 тысяч вайскоўцаў. Каля тысячы з іх удзельнічаюць у сумесным патруляванні з цывільнымі ведамствамі.

iar/эж