Беларуская Служба

З пачатку месяца не было зафіксавана ніякіх спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

10.12.2025 11:25
Павел Латушка пракаментаваў зніжэнне колькасці спроб незаконнага перасячэння мяжы
Павал ЛатушкаАфіцыйны канал Паўла Латушкі/@latushka

З пачатку месяца не было зафіксавана ніякіх спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Павел Латушка, адзін з лідараў беларускай апазіцыі і былы пасол у Польшчы, пракаментаваў дадзеныя Памежнай службы. Палітык сказаў у эфіры «Польскага радыё», што рэжым у Мінску штучна стварыў міграцыйны крызіс па загаду Расіі. «Аляксандр Лукашэнка разумее толькі мову сілы», — дадаў Павел Латушка.

— Памежны крызіс мае штучны характар. Пасля сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы ды Кітаю, пасля дэмаршу на ўзроўні прэзідэнта Польшчы да ўладаў Кітаю націск мігрантаў спыніўся. Гэта паказвае, што Лукашэнка разумее толькі мову сілы, бо Кітай паставіў яму ўльтыматум.

Былы дыпламат дадаў, што кітайскія ўлады аказвалі ціск на беларускага дыктатара, бо хочуць бяспечнага транзіту тавараў праз Беларусь у Еўрапейскі Саюз.

У 2021 годзе на польска-беларускай мяжы пачаўся міграцыйны крызіс. Колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы няўхільна змяншаецца год за годам. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў мінулы чацвер (4 снежня) падоўжыла забарону на знаходжанне ў буфернай зоне на 90 дзён.

ПР/юл