Супрацоўнікі Мазавецкай нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) прадухілілі кантрабанду больш за 24 кг наркотыкаў у варшаўскім аэрапорце імя Шапэна. Марыхуана была схаваная ў багажы пасажыра, які прыбыў з Бангкока. Быў затрыманы 22-гадовы грамадзянін Партугаліі.
Падчас выбарачнай праверкі пасажыраў, якія прыбылі з Бангкока, супрацоўнікі KAS знайшлі ў чамадане грамадзяніна Партугаліі 42 поліэтыленавыя пакеты з марыхуанай.
«Супрацоўнікі канфіскавалі больш за 24 кг наркотыкаў, ацэначны кошт якіх на чорным рынку складае амаль 1,2 мільёна злотых», – паведаміла прэс-сакратар кіраўніка падатковай адміністрацыі Юстына Пасячыньска.
Затрыманаму 22-гадоваму мужчыну было прад'яўлена абвінавачанне ў кантрабандзе значнай колькасці наркотыкаў. Яго змясцілі ў ізалятар на тры месяцы. Яму пагражае штраф і пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да 20 гадоў.
Гэта другі выпадак спробы кантрабанды значнай колькасці марыхуаны за апошнія тыдні. У пачатку лістапада ў аэрапорце імя Шапэна была затрымана 26-гадовая шведка. У яе багажы супрацоўнікі выявілі амаль 40 кілаграмаў наркотыкаў.
ав