Беларуская Служба

Сенатар Гжэгаж Схетына: Вызваленне беларускіх палітвязняў – трансакцыя для Лукашэнкі

18.12.2025 08:20
Паводле палітыка, Аляксандр Лукашэнка, хутчэй за ўсё, плануе «добра зарабіць» і на Анджэю Пачобуце.
Ноччу група былых беларускіх палітвязняў прыбыла ў Варшаву Аб'яднаны пераходны кабінет/ Тэлеграм-канал/скрыншот

Ноччу група былых беларускіх палітвязняў прыбыла ў Цэнтр беларускі салідарнасці  ў Варшаве. Згаданыя асобы прыехалі ў Польшчу з Украіны, дзе яны апынуліся пасля вызвалення з беларускіх турмаў у суботу.

Агулам беларускі рэжым вызваліў 123 асобы. Частка з іх адправілася ў Літву, частка зараз прыехала ў Польшчу.

Намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, які сустракаў вызваленых у Варшаве, нагадаў, што беларускі рэжым надалей парушае права:

- Лукашэнка дэпартуе людзей, то бок парушае права; пазбаўляе іх дакументаў, што дадаткова ўскладняе сітуацыю. Таму зараз важная нашая падтрымка для іх.

«Польшча чакае вызвалення Анджэя Пачобута», – нагадаў сенатар ад «Грамадзянскай кааліцыі» Гжэгаж Схетына (Grzegorz Schetyna). Госць Першай праграмы Польскага радыё адзначыў, што некаторыя беларускія зняволеныя былі вызваленыя пасля перамоваў з амерыканцамі ў абмен на пэўныя льготы:

- Для Лукашэнкі гэта выключна трансакцыя. Ён зарабляе на кожным такім абмене. Цяпер ён вёў перамовы з амерыканскім бокам. Анджэй Пачобут – гэта перавага Лукашэнкі. Ён напэўна пастараецца на ім адпаведна «зарабіць».

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, паведаміў, што ў Польшчу з Украіны прыехалі 90 з 123 палітычных зняволеных, вызваленых у Беларусі ў апошнюю суботу.

IAR/аз

Павел Латушка: Сёння ўвечары 109 палітзняволеных, дэпартаваных з Беларусі ва Украіну, пераедуць у Польшчу

17.12.2025 15:40
Частка са згаданых асобаў адразу адправіцца ў Літву, паведаміў прадстаўнік польскага МЗС Мацей Вевюр.