Беларуская Служба

ЗША выдаткуюць больш за 500 млн долараў на вайсковую прысутнасць у Польшчы ў 2026 годзе 

21.12.2025 14:11
Амаль 300 млн долараў будзе ўкладзена ў будаўніцтва казармаў і ангара для абслугоўвання верталётаў на тэрыторыі базы ў Повідзы ў Вялікапольшчы. 
      80   ,  10      .
У Еўропе цяпер дыслакавана больш за 80 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, каля 10 тысяч з іх — у Польшчы.Shutterstock/Bumble Dee

Пентагон плануе ў наступным годзе выдаткаваць больш за паўмільярда долараў на інвестыцыі, звязаныя з амерыканскімі вайсковымі базамі ў Польшчы. Бюджэт Міністэрства абароны ЗША быў ухвалены Кангрэсам і падпісаны прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Амаль 300 млн  долараў будзе ўкладзена ў будаўніцтва казармаў і ангара для абслугоўвання верталётаў на тэрыторыі базы ў Повідзы ў Вялікапольшчы. Яшчэ больш за 190 млн долараў прызначана на развіццё інфраструктуры на авіябазе ва Уроцлаве.

У той жа час Польшча штогод выдаткоўвае каля 15 тысяч долараў на ўтрыманне аднаго амерыканскага салдата, які дыслакуецца на тэрыторыі краіны, — нагадаў намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык:

«Польшча суфінансуе прысутнасць амерыканскіх войск, паколькі лічыць гэта сваім жыццёва важным інтарэсам. Адначасова існуюць і інвестыцыі, якія цалкам фінансуюцца ЗША, а таксама праекты НАТА, што пакрываюцца з бюджэту альянсу»,  — удакладніў Цэзары Томчык. 

Акрамя таго, бюджэт Пентагона ўскладняе істотнае скарачэнне колькасці амерыканскіх войск у Еўропе: пастаянны кантынгент павінен заставацца на ўзроўні больш за 76 тысяч салдат, у тым, каля 10 тыс. у Польшчы.

iar/эж