Беларуская Служба

Сёлета ў лістападзе палякі купілі больш тавараў, чым годам раней

22.12.2025 14:05
Беручы пад увагу дадзеныя аб продажы, сітуацыя спажыўцоў была не найгоршая, лічаць эканамісты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі купілі ў лістападзе больш тавараў, чым годам раней. Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS) паказваюць, што рознічны продаж у мінулым месяцы павялічыўся на 3,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска (Urszula Kryńska) адзначыла, што гэта добры вынік, хоць тэмпы росту былі слабейшымі, чым у кастрычніку, калі рознічны продаж павялічыўся больш чым на 5 працэнтаў:

- У лістападзе гэтага года працоўных субот было менш, чым годам раней, паколькі свята 1 лістапада выпала менавіта ў суботу. Між тым, колькасць працоўных субот мае вырашальнае значэнне для дынамікі ў дадзеным месяцы, паколькі па суботах палякі выдаткоўваюць у сярэднім на 30% больш, чым у іншыя дні тыдня. Тым не менш, беручы пад увагу дадзеныя аб продажы, сітуацыя спажыўцоў была не найгоршая. Найхутчэй вырас продаж аўтамабіляў, мэблі, электронікі, хатняй тэхнікі і вопраткі.

У сваю чаргу ў параўнанні з лістападам 2024 года было прададзена, сярод іншага, менш кніг, газет і прадуктаў харчавання.

IAR/аз

Банкі гатовыя крэдытаваць будаўніцтва першай польскай АЭС

16.12.2025 15:07
Агульны кошт будаўніцтва першай польскай АЭС ацэньваецца ў 180 мільярдаў злотых (амаль 43 мільярды еўра).

Эколагі папярэджваюць: У продажы шмат адзення, якое небяспечнае пасля апрацоўкі хімікатамі

20.12.2025 17:32
Амаль 35 працэнтаў палякаў купяць адзенне сваім блізкім у падарунак на Каляды. Аднак такія падарункі могуць быць небяспечнымі.