Беларуская Служба

Чаго хацеў Зеленскі, а чаго Польшча? Закулісы візіту прэзідэнта Украіны ў Варшаву

22.12.2025 13:36
Украінцы прапануюць Польшчы пачаць выпуск беспілотнікаў і ракет.
              , 19  2025 .
Прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, 19 снежня 2025 года.PAP/Paweł Supernak

Украінцы прапануюць Польшчы пачаць выпуск беспілотнікаў і ракет. Яны чакаюць капіталу і доступу да заводаў, якія будуць знаходзіцца па-за зонай дасягу расійскіх ракет, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Выданне піша, што ўкраінскі бок чакае інвестыцый у кампаніі і праекты, якія займаюцца такімі тэмамі.

Адзін з суразмоўцаў газеты прывёў прыклад Даніі, якая прапанавала ўкраінцам доступ да рэсурсаў вытворчасці ракетнага паліва падчас рэалізацыі праекта «Фламінга» па прадукаванню ракет. У Даніі ёсць заводы, якія абслугоўваюць украінскую прамысловасць беспілотнікаў і ракет. Чакаецца, што завод, які зараз будуецца, пачне пастаўляць ракетнае паліва восенню 2026 года. Польшчы таксама прапанавалі месца ў гэтай схеме, піша выданне.

Украінска-польская вытворчасць беспілотнікаў будзе ажыццяўляцца на заводах у Рацібужы.

Агулам першая двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Караля Наўроцкага і Уладзіміра Зяленскага была станоўча ацэнена ў абедзвюх сталіцах. Украінская дэлегацыя чакала, што перамовы будуць значна больш канфрантацыйнымі, але сустрэчы прайшлі ў канструктыўнай атмасферы. Акрамя прэзідэнта, Зяленскі таксама сустрэўся з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам і спікерам Сейма Уладзімежам Чарастым.

Прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Рафал Ляшкевіч заявіў DGP, што «мы павінны любой цаной прадэманстраваць адзінства ў імкненні да міру ва Украіне». 

IAR/вх