Беларуская Служба

Ужо сёння – фінал дабрачыннай акцыі. Сабраныя сродкі прызначаць на дыягностыку і лячэнне дзяцей

25.01.2026 08:23
Захворванні стрававальнага тракту закранаюць каля 1,2–1,5 мільёна дзяцей.
  .     -  .
Падрыхтоўка да фіналу. Першы з правага боку - Ежы Оўсяк.PAP/Marcin Obara

У нядзелю адбываецца фінал акцыі Вялікага аркестру каляднай дабрачыннасці (WOŚP). Па ўсёй Польшчы збіраюць сродкі на дыягностыку і лячэння захворванняў стрававальнага тракту ў дзяцей. На вуліцы выйдуць каля 120 тысяч валанцёраў, якія працуюць амаль у 1,7 тысячы штабоў, у тым ліку каля ста за мяжой.

Ахвяраванні можна будзе зрабіць у традыцыйныя скрыні, электронныя «э-скарбонкі», а таксама праз дзясяткі тысяч інтэрнэт-аўкцыёнаў. Сімвалам акцыі застаюцца чырвоныя сэрцайкі — сёлета іх падрыхтавалі больш за 40 мільёнаў. Цэнтральным месцам фіналу стане студыя на PGE Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, адкуль імпрэзу будзе весці старшыня WOŚP Ежы Оўсяк. Студыя адкрытая для наведвальнікаў, вакол яе праходзяць канцэрты і мерапрыемствы пад адкрытым небам. У Варшаве выступяць, між іншым, гурты Łydka Grubasa, Myslovitz і Dżem, а а 20-й гадзіне адбудзецца традыцыйнае «Святло да неба».

Мястэчка WOŚP працуе з суботы і прапануе, між іншым, навучанне першай дапамозе, бясплатныя абследаванні, дыеталагічныя і гастраэнтэралагічныя кансультацыі, а таксама псіхалагічную дапамогу дзецям і дарослым. Сёлетні збор сродкаў упершыню прысвечаны дзіцячай гастраэнтэралогіі.

Захворванні стрававальнага тракту закранаюць каля 1,2–1,5 мільёна дзяцей у Польшчы і ўключаюць, між іншым, цэліякію, запаленчыя захворванні кішэчніка, рэфлюкс, цяжкія харчовыя алергіі, а таксама хваробы печані і падстраўнікавай залозы. Фонд плануе закуп сучаснага дыягнастычнага і аперацыйнага абсталявання для бальніц па ўсёй краіне.

Падчас мінулагодняга 33-га фіналу WOŚP сабралі больш за 289 мільёнаў злотых. За 34 гады дзейнасці фонд сабраў звыш 2,6 мільярда злотых і набыў больш за 80 тысяч адзінак медыцынскага абсталявання для дзяржаўных бальніц у Польшчы.

PAP/нг