Беларуская Служба

11 лютага ў Варшаве адбудзецца альтэрнатыўны канцэрт да Дня святога Валянціна ад Польскага радыё

28.01.2026 12:35
«Як вылечыць разбітае сэрца? Як не звар'яцець ад кахання?» – гэта назва канцэрта, які рыхтуе аркестр Польскага радыё ў Варшаве разам з Цэнтрам навукі «Капернік».
Рэпетыцыя канцэртуфота: Аркестр Польскага радыё

Мерапрыемства адбудзецца 11 лютага ў Канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага ў Варшаве, кажа кіраўнік аркестра Каетан Прохыра:

- Гэта другая частка нашага супольнага праекта з Цэнтрам «Капернік» «Шкло і вуха». Гэтым разам мы хочам пры дапамозе навукі і музыкі расказаць пра каханне. За музычны пласт адказваем мы, аркест Польскага радыё, а за навуковую частку будуць адказваць выбітныя навукоўцы пад кіраўніцтвам прафесара Збігнева Наўрата, аўтара першага еўрапейскага і польскага кардыёхірургічнага робата.

Вечар абʼяднае сімфанічную музыку, навуку і поп-культуру, ствараючы шматслаёвую гісторыю пра каханне – ад нявіннай закаханасці, праз апантанасць і фізіялагічныя наступствы эмоцый, да дыстанцыі і іроніі.

ав