Беларуская Служба

У Польшчы затрымалі двух беларусаў за кантрабанду цыгарэт

01.02.2026 13:52
Агулам за паветраную кантрабанду тытунёвых вырабаў польскія памежнікі затрымалі 29 чалавек. 
Адзін з затрыманых беларусаў у суправаджэнні супрацоўніка Памежнай службы ПольшчыКрыніца: Podlaski Oddział Straży Granicznej

Польскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі, якіх падазраюцца ў кантрабандзе цыгарэт за пасярэдніцтвам метэаралагічных шароў.

Мужчынам 37 і 39 гадоў. Яны затрыманыя на 3 месяцы на перыяд следства, паведаміў Падляскі атрад Памежнай службы Польшчы. 

З Беларусі ў Польшчу рэгулярна спрабуюць перапраўляць кантрабандныя цыгарэты на метэазондах. Прэс-служба Падляскага атраду паінфармавала, што ў мінулым годзе на іх участку мяжы затрыманыя цыгарэты, якія перакідваліся паветраным шляхам, на суму ў 3 млн 400 тыс. злотых (больш за 807 тыс. еўра).

Агулам за паветраную кантрабанду тытунёвых вырабаў польскія памежнікі затрымалі ў мінулым годзе 29 чалавек. За такога роду злачынства пагражае ад трох гадоў пазбаўлення свабоды.

вс