У многіх рэгіёнах Польшчы абвешчаны папярэджанні Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі аб ледзяных ападках, якія выклікаюць галалёд.
Жыхары Варшавы адзначаюць, што найбольшая праблема назіраецца на тратуарах.
— Тратуары расчышчаны ад снегу толькі каля дамоў, а далей – проста глазура, па якой прыходзіцца слізгаць і сачыць, каб не ўпасці. Гэта небяспечна. Вельмі. Нават пераходзіць вуліцу небяспечна. Ёсць месцы, дзе расчышчана прыгожа, а часам нага проста з’язджае, трэба балансаваць – гэта даволі нязручна.
На гарадскіх вуліцах і дарогах працуюць пескараскідвальнікі і снегаачышчальнікі.
Усе дарогі праезныя, аднак, паводле звестак Генеральнай дырэкцыі дзяржаўных дарог і аўтастрад, ападкі ўплываюць на камфорт паездак.
Цяжкасці назіраюцца і на чыгунцы, цягнікі ідуць са спазненнем.
IAR/яс