Беларуская Служба

1 061 чалавек памёр ад грыпу ў Польшчы з верасня

09.02.2026 13:01
Дзеці і падлеткі, цяжарныя жанчыны і пажылыя людзі могуць прывіцца ў Польшчы бясплатна.
Здымак мае ілюстрацыйны характарCapri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цягам трох апошніх гадоў у Польшчы не фіксавалася столькі выпадкаў грыпу як цяпер, папярэджваюць лекары.
Галоўная санітарная інспекцыя паведаміла, што з верасня па люты ад грыпу памёр 1 061 чалавек. У мінулым годзе за ўвесь сезон ад грыпу памерла больш за 1 500 чалавек.

Эксперты раяць знізіць нагрузку віруса грыпу з дапамогай вакцынацыі. У гэтым сезоне ад грыпу прывіліся амаль 2,3 мільёна чалавек, гэта больш, чым у мінулым годзе, кажа прафесар Пётр Жымскі (Piotr Rzymski) з Познанскага медыцынскага ўніверсітэта:

- Гэта на 500 тысяч больш дозаў вакцыны, але гэта надалей кропля ў моры. Калі гаворка ідзе пра прафілактыку грыпу, то самае важнае – вакцына супраць грыпу перш за ўсё ахоўвае ад цяжкага ходу грыпу і ўскладненняў.

Найвышэйшы ўзровень заражэння застаецца сярод самых маленькіх пацыентаў, то бок дзяцей ва ўзросце да 4 гадоў. Нагадваем, найменшыя дзеці могуць быць прышчэплены ад грыпу толькі з 6 месяцаў.

Дзеці і падлеткі, цяжарныя жанчыны і пажылыя людзі могуць прывіцца ў Польшчы бясплатна.

Пік захворванняў працягнецца да сакавіка.

IAR/аз

З пачатку сезону грыпу ў Польшчы ад гэтага захворвання памерла ўжо больш за тысячу чалавек

08.02.2026 14:24
Гэта менш, чым летась.