Беларуская Служба

Польшча не плануе адчыняць КПП у Кузніца- Брузгі для грузавых перавозак

09.02.2026 14:33
Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі МУСіА Марцін Кервінскі
    (C)
Кіраўнік МУСіА Марцін Кервінскі (C)https://www.youtube.com/watch?v=IGQTNXtpSlk

Польшча, пакуль, не плануе адкрываць пункт пропуску «Кузніца» на мяжы з Беларуссю для руху грузавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі МУСіА Марцін Кервінскі, на што звярнуў увагу Мост.

На прэс-канферэнцыі 6 лютага Кервінскі зазначыў, што пытанне руху на мяжы з Беларуссю пастаянна маніторыцца.

— Мы пастаянна маніторым пытанні памежнага руху на мяжы з Беларуссю. Мы прымалі рашэнне пра закрыццё мяжы ў сувязі з бяспекай Польшчы і потым адчынялі пераходы на тэрыторыі Падляшскага ваяводства. Калі ўсе пытанні з боку бяспекі і з боку Міністэрства інфраструктуры дазволяць адкрыць новы функцыянал, то будзем прымаць такія рашэнні. Цяпер гэта не стаіць у плане», – сказаў міністр.

Нагадаем, 17 лістапада 2025 года Польшча адкрыла пункты пропуску «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца») і «Кузніца» («Брузгі»).

«Баброўнікі» адкрыты для ўсіх відаў аўтамабільнага транспарту, а «Кузніца запрацавала толькі для легкавога. Паведамлялася, што для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў адкрыць гэты пункт пропуску пакуль немагчыма з-за таго, што не скончаны дарожныя работы на трасе S19, якая вядзе да пагранперахода.

Мяркуецца, што гэты ўчастак павінен быць гатовы ў I квартале 2026 гады.

яс