Больш за 200 000 злотых ад слухачоў грамадскага Польскага радыё будуць перададзеныя ў Фонд «Вялікі аркестр каляднай дабрачыннасці».
Гэтая сума была атрыманая на больш за дзесяці дабрачынных аўкцыёнаў, арганізаваных праграмамі Польскага радыё ў рамках сёлетняй дабрачыннай акцыі, паведаміў віцэ-старшыня Польскага радыё і дырэктар Музычнага агенцтва Юліуш Кашыньскі (Juliusz Kaszyński):
- Мы стараліся быць прывабнымі. Таму я рады, што многія з нашых прапаноў карысталіся вялікай папулярнасцю. Легендарнае «Залатое сэрцайка» было прададзена на аўкцыёне за 100 000 злотых, і самае галоўнае, што грошы ўжо выплачаны. Больш за 35 000 злотых трэба было заплаціць за «Залаты мікрафон» Касі Стапарчык.
Сярод прапаноў Польскага радыё з найбольшай папулярнасцю карысталіся: роля ў радыёпастаноўцы «Матысякі» («Matysiakowie»), запіс падкаста на Польскім радыё, ігра на трыкутніку з аркестрам Польскага радыё і каментаванне футбольнага матчу з журналістамі Першай праграмы.
У гэтым годзе Вялікі аркестр каляднай дабрачыннасці граў пад лозунгам «Здаровыя жываты нашых дзяцей». Мэта збору сродкаў – падтрымаць дыягностыку і лячэнне захворванняў страўнікава-кішачнага тракту ў самых маленькіх пацыентаў.
IAR/аз