10 лютага спаўняецца 86 гадоў з дня першай масавай дэпартацыі палякаў у сібірскія лагеры. Да 1941 года ў паўночную частку Расіі было праведзена чатыры дэпартацыі, большасць з якіх – у Архангельскую і Іркуцкую вобласці. Дэпартацыі былі помстай Сталіна, сярод іншага, за паражэнне СССР у польска-савецкай вайне. Паводле розных ацэнак, падчас чатырох масавых дэпартацый было дэпартавана ад 300 тысяч да 2 мільёнаў палякаў.
Дэпартацыі закранулі палякаў і іх сем'і, якія жылі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Сярод іх спадарыня Крысціна. Яе бацька быў польскім афіцэрам, які паходзіў х сямʼі асаднікаў. У Сібір яе вывозілі з мамай і бабуляй:
- Мароз быў 40 градусаў. Мяне малую везлі ў санях, а мая мама была цяжарная другім. Сярод тых, хто прыехаў, адзін быў нейкі добры. Гаварыў браць скварку, усё, што можна, бо прыдасца. Везлі доўга. Вазілі бальшавікі. Адразу іх завезлі ў Алтайскі край, у тайгу. У тайзе яны былі два гады. Хадзілі і збіралі смалу.
Частцы дэпартаваным удалося выжыць і вярнуцца. Гісторыкі не сумняваюцца, што гэта было адно з найцяжэйшых злачынстваў, учыненых супраць палякаў падчас Другой сусветнай вайны.
ав