Беларуская Служба

23 чалавекі затрыманыя ў 4 краінах у рамках супольнай акцыі польскіх і нямецкіх службаў

18.02.2026 12:45
У рамках польскага следства былі затрыманыя пяць чалавек, чатыры з якіх узятыя пад варту.
Магутны ўдар па міжнароднай арганізаванай злачыннасціfacebook.com/CBSPolicji

У выніку сумеснай аперацыі польскіх і нямецкіх службаў была ліквідаваная небяспечная міжнародная злачынная групоўка, якая дзейнічала на працягу васьмі гадоў.

Паводле звестак Цэнтральнага следчага бюро паліцыі, былі затрыманыя 23 чалавекі, а таксама канфіскаваныя: зброя, наркотыкі, падробленыя дакументы і незаконны даход на суму 200 000 еўра.

У рамках польскага следства былі затрыманыя пяць чалавек. Па просьбе пракурора суд загадаў узяць чатырох з іх пад варту, а ў дачыненні да адной асобы была прымененая іншая мера стрымання.

Падазраваным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за меркаваныя злачынствы. Вынікі расследавання паказваюць, што ліквідаваная група дзейнічала з 2014 па 2022 год, аб'ядноўваючы грамадзян Польшчы і Германіі.

Дзейнасць групы была надзвычай шырокай і ўключала незаконны абарот агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі, увоз падробленых грошай, а таксама кантрабанду і абарот наркотыкамі. Ейныя члены таксама займаліся крадзяжом дарагіх аўтамабіляў, атрымлівалі прыбытак ад прастытуцыі і незаконнага ўвозу ў Польшчу таксічных адходаў.

IAR/аз