Новыя правілы павінны ўступіць у сілу з 5 сакавіка і будуць дзейнічаць наступныя 90 дзён.
Гэтая прапанова прадугледжвае ўвядзенне забароны на знаходжанне ў зоне працягласцю амаль 80 кіламетраў уздоўж мяжы з Беларуссю, шырынёй ад 200 метраў да 4 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы. Гэтая зона будзе ахопліваць пасты памежнай аховы ў Міхалове, Нарэўцы, Белавежы, Дубічах-Цэркеўных і вёсцы Чэрэмха.
Паводле слоў аўтараў праекту пастановы, прапанаванае рашэнне прызначана для больш эфектыўнай аховы польска-беларускай мяжы. Яна таксама мае на мэце павысіць бяспеку супрацоўнікаў Памежнай аховы і іншых службаў, якія падтрымліваюць памежныя аперацыі ў зоне адказнасці Падляшскага падраздзялення Памежнай аховы.
Буферная зона з забаронай на знаходжанне была ўведзена ў чэрвені 2024 года пасля спробаў лукашэнкаўскіх сілавых службаў нелегальна пераправіць мігрантаў праз мяжу. Пастанова міністра, якая дзейнічала да 4 сакавіка, была ўведзена 2 снежня 2025 года.
ПР/юл