Беларуская Служба

Найстарэйшы ў Еўропе кірмаш коней адбыўся ў гарадку ля Радама (ФОТА)

23.02.2026 17:30
За амаль 400 гадоў мерапрыемства рашуча памянялася свой характар.
Найстарэйшы ў Еўропе кірмаш коней адыўся ў СкарышэвеPAP/Piotr Polak

Сёння ў Скарышэве (Skaryszew) – горадзе ў Мазавецкім ваяводстве, адбыўся найстарэйшы і найбуйнейшы кірмаш коней у Польшчы і Еўропе. Сёлета «Wstępy» адбыліся ў гарадку ля Радама ўжо 393-ці раз.

Найстарэйшы ў Еўропе кірмаш коней адыўся ў Скарышэве. PAP/Piotr Polak Найстарэйшы ў Еўропе кірмаш коней адыўся ў Скарышэве. PAP/Piotr Polak

Дзякуючы абаронцам правоў жывёл мерапрыемства рашуча памянялася за гэты час. Па-першае, ужо амаль дзесяць гадоў на кірмашу забаронена прадаваць коней у бойню, а сам кірмаш адбываецца ў спецыяльнай зале з доступам да вады для жывёл і пад строгім ветэрынарным наглядам.

Найстарэйшы ў Еўропе кірмаш коней адыўся ў Скарышэве. PAP/Piotr Polak Найстарэйшы ў Еўропе кірмаш коней адыўся ў Скарышэве. PAP/Piotr Polak

Ужо 11-ы раз у праграме кірмашу адбыўся паказ жарабцоў, кажа Яцэк Гебда (Jacek Hebda) з Ваяводскай асацыяцыі каняводаў:

- Будуць прадстаўлены жарабцы менш вядомых парод, такіх як польскі верхавы поні і феліньскі поні. Сярод чыстакроўных – жарабец чыстай арабскай пароды, чыстакроўны англійскі жарабец, а таксама жарабцы малапольскай пароды, характэрнай для нашага рэгіёну.

У гэтым годзе на кірмашы было прадстаўлена прыблізна 200 жывёл. За іхнай бяспекай сачыла 12 інспектараў і ветэрынараў.

Найстарэйшы ў Еўропе кірмаш коней адыўся ў Скарышэве. PAP/Piotr Polak Найстарэйшы ў Еўропе кірмаш коней адыўся ў Скарышэве. PAP/Piotr Polak

Кірмаш коней у Скарышэве, гэта таксама нагода для прэзентацыі народнай культуру і мастацтва.

IAR/аз

Крывое дрэва змагаецца за званне Еўрапейскага дрэва году

06.02.2026 07:12
Гэты незвычайны 110-гадовы еўрапейскі вяз, нізка схілены над ровам, які плыве вакол маляўнічага вострава, дзе размешчаны замак Шыдлавецкіх і Радзівілаў.