Беларуская Служба

Польшча і ЗША падпісалі пагадненне аб распрацоўцы малога ядзернага рэактара

25.02.2026 08:17
Цырымонія падпісання адбылася падчас сустрэчы ў Вашынгтоне міністра энергетыкі Мілаша Мотыкі ды міністра энергетыкі ЗША Крыса Райта.
Міністр энергетыкі ЗША Крыс РайтREUTERS

Польская кампанія Orlen Synthos Green Energy і амерыканская кампанія GE Vernova Hitachi падпісалі пагадненне аб распрацоўцы польскага праекту малога ядзернага рэактара (SMR). 

Падчас прэс-канферэнцыі Мілаш Мотыка заявіў, што падпісанае ў Вашынгтоне пагадненне зʼяўляецца фармальным крокам да будаўніцтва польскага парку малых рэактараў SMR. «Гэта пацвярджае, што Польшча не толькі хоча, але і робіць усё магчымае, каб быць лідэрам у развіцці гэтага сектару ў Еўропе, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе», – сказаў ён.

Міністр дадаў, што Польшча можа быць еўрапейскім лідарам у тэхналогіі SMR, што падтрымлівае прамысловасць і прыводзіць да стабільных цэн на энергію для спажыўцоў. «Гэта гістарычная падзея, якая, безумоўна, будзе спрыяць кірунку, які Польшча зараз задае па ўсёй Еўропе – развіццю ядзернай энергетыкі з нізкім узроўнем выкідаў», – дадаў Мотыка, запэўніўшы, што гэта яшчэ адзін крок да ўмацавання польска-амерыканскага альянсу.

Падчас візіту ў Вашынгтон міністра энергетыкі суправаджаў Войцех Врона, дзяржаўны сакратар Міністэрства энергетыкі і ўрадавы ўпаўнаважаны па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры.

ПР/юл