Беларуская Служба

«Грамадзянская кааліцыя» і партыя «Права і справядлівасць» лідзіруюць у апытаннях грамадскай думкі

25.02.2026 16:23
Калі б выбары адбыліся на мінулым тыдні, «Грамадзянская кааліцыя» і партыя «Права і справядлівасць» (PiS) атрымалі б найбольшую колькасць галасоў.
Zobacz szokujące wyniki najnowszego sondażu zaufania publicznego do polityków
Zobacz szokujące wyniki najnowszego sondażu zaufania publicznego do politykówWojciech Strozyk/East News

Згодна з апытаннем IPSOS, праведзеным для TVP Info, партыя Дональда Туска атрымала б 29 працэнтаў галасоў, а групоўка Яраслава Качыньскага – 26 працэнтаў.

«Канфедэрацыя» заняла трэцяе месца з 14 працэнтамі выбарцаў. Далей ідуць «Канфедэрацыя Польскай кароны» з 7 працэнтамі, «Левыя» з 6 працэнтамі і партыя «Razem» з 5 працэнтамі. Польская сялянская партыя (PSL) і рух «Польшча 2050» – з падтрымкай каля 2 працэнтаў кожная не прайшлі б у Сейм.

Згодна з апытаннем, 50 працэнтаў рэспандэнтаў былі поўныя рашучасці галасаваць на выбарах. 12 працэнтаў заявілі, што, верагодна, будуць галасаваць. 18 працэнтаў адказалі «напэўна, не», а 14 працэнтаў заявілі пра рашучае нежаданне галасаваць. 

Апытанне было праведзена кампаніяй IPSOS 19-20 лютага сярод 1000 дарослых палякаў па ўсёй краіне.

ПР/юл