Ваенная авіяцыя дзейнічае ў паветранай прасторы Польшчы, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы. Гэта звязана з чарговай масавай атакай Расіі на тэрыторыю Украіны.
Падняліся дзяжурныя знішчальнікі і самалёт ранняга выяўлення, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі дасягнулі найвышэйшага ўзроўню баявой гатоўнасці. У паветры знаходзяцца польскія і саюзныя самалёты.
Гэтыя аперацыі маюць прафілактычны характар і накіраваны на забеспячэнне бяспекі і абарону паветранай прасторы, асабліва ў раёнах, прылеглых да тэрыторый, якім пагражае расійская атака.
IAR/яс