Беларуская Служба

З-за адлігі ў Легніцы ўзнікла праблема на могілках

26.02.2026 17:11
Могілкі Легніцы ў Яшкове былі ўведзеныя ў эксплуатацыю менш як 13 гадоў таму.
Могілкі ў ЛегніцыPiotr Krzyżanowski/Gazeta Wrocławska

Замест надмагілляў – ямы глыбінёй больш за паўметра – так выглядаюць алеі з новымі пахаваннямі на Камунальных могілках Легніцы на паўднёвым захадзе Польшчы. У некалькіх выпадках, каб прачытаць шыльду з прозвішчам пахаванага… трэба зазіраць пад зямлю.

Прычынай прасядання магіл, верагодна, стала адліга.

Роберт Ацэдоньскі, кіраўнік Легніцкага прадпрыемства камунальнай гаспадаркі, якое кіруе некропалем, сказаў, што памылкі былі зробленыя пры праектаванні могілак яшчэ папярэднімі ўладамі горада.

– Па меры магчымасцей, мы стараемся дзейнічаць, як толькі ўбачым пашкоджанае надмагілле, аднак тут вельмі гразка і немагчыма падысці да надмагілля. Немагчыма было прывезці зямлю, каб падсыпаць каля магіл. Цяпер крыху прасохла і мы гэта робім.

Могілкі Легніцы ў Яшкове былі ўведзеныя ў эксплуатацыю менш як 13 гадоў таму. Аднак гэтая тэрыторыя выкарыстоўвалася для пахаванняў на працягу стагоддзяў. У сярэднявеччы курган з прахам памерлых разраўнавалі.
Падчас археалагічных раскопак паблізу былі знойдзеныя пахаванні трохтысячагадовай даўніны.

IAR/яс