Як падкрэсліў старшыня Польскай гандлёва-прамысловай палаты гасцінічнай індустрыі Ірэнеуш Венглоўскі, ужо пачалі прыязджаць турысты з-за мяжы, таксама ўсё часцей падарожнічаюць і палякі. Звычайна гэта кароткатэрміновыя паездкі, так званы гарадскі адпачынак.
— Едуць не толькі ў Кракаў ці Гданьск, але і ў Познань, Шчэцін ды іншыя гарады. Сёння даволі проста даць турыстам усё, што ім патрэбна. У нас добрая інфраструктура: гастраномія ды гатэльная база, тое ж і з транспартам. Таксама расце колькасць палякаў, якія карыстаюцца магчымасцямі для адпачынку.
Магдалена Круч, старшыня Польскай турыстычнай палаты, адзначыла, што ўсё больш замежных турыстаў прыязджаюць у Польшчу для кароткіх паездак, у першую чаргу дзякуючы выдатнаму транспартнаму злучэнню і разнастайнасці даступных варыянтаў.
— Надворʼе паляпшаецца. К нам ужо едуць турысты, каб скарыстацца з першых дзён вясны. Камунікацыйна Польшча вельмі даступная цяпер. Прыцягальнасць гарадоў вельмі высокая. Гэта заахвочвае турыстаў прыязджаць, расце колькасць палякаў, якія выбіраюць кароткія паездкі ў розныя гарады па-за домам.
У бліжэйшыя дні надворʼе будзе спрыяльным для падарожжаў. У пятніцу 27 лютага слупкі тэрмометраў на захадзе Польшчы пакажуць 17 градусаў Цэльсія.
ПР/юл