Беларуская Служба

Прэзідэнт: У нас было разуменне пра ваенныя дзеянні Ізраіля і ЗША

28.02.2026 11:54
Сёння Ізраіль паведаміў пра атаку на Іран, а пазней амерыканцы абвясцілі, што гэта была сумесная аперацыя.
Караль Наўроцкі PAP/Leszek Szymański

Польшча разумела, што могуць пачацца ваенныя дзеянні Ізраіля і ЗША, напісаў прэзідэнт Караль Наўроцкі. Ён дадаў, што гэта стала магчымым дзякуючы ўсталяваным саюзніцкім і кааліцыйным каналам.

Сёння Ізраіль паведаміў пра атаку на Іран, а пазней амерыканцы абвясцілі, што гэта была сумесная аперацыя.

Прэзідэнт Наўроцкі заявіў, што яго пастаянна інфармуюць аб атаках на мэты ў Іране. Ён дадаў, што прыярытэтам з'яўляецца забеспячэнне бяспекі ўсіх палякаў на Блізкім Усходзе, у тым ліку дыпламатаў і салдат вайсковых кантынгентаў.

Польскія сілы ў Іраку і Ліване сочаць за сітуацыяй разам са сваімі саюзнікамі і дзейнічаюць ва ўмовах павышанай бяспекі. Пра гэта заявіў віцэ-прэмʼер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

«Пасля сённяшняй ранішняй атакі Ізраіля і ЗША на Іран мы пастаянна атрымліваем і аналізуем інфармацыю ад кіраўнікоў ваенна-дыпламатычных місій, у прыватнасці, з Ізраіля і ЗША», – напісаў ён у сацыяльных сетках.

Міністр нацыянальнай абароны дадаў, што адпаведныя службы таксама працуюць над атрыманнем апошняй інфармацыі і аналізам далейшых сцэнарыяў.

ав