Польскія авіялініі LOT запэўніваюць, што яны на сувязі з пасажырамі, чые рэйсы не могуць быць выкананы з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе.
У заяве LOT падкрэсліў, што бяспека экіпажа і пасажыраў з'яўляецца прыярытэтам авіякампаніі, таму было прынята рашэнне прыпыніць рэйсы ў Тэль-Авіў, Дубай і Эр-Рыяд і назад.
Перавозчык адзначыў, што звязваецца з пасажырамі, чые рэйсы не адбудуцца.
«Мы дапамагаем ім перабраніраваць квіткі ў іншых мясцовых перавозчыкаў і вярнуцца ў Варшаву па альтэрнатыўных маршрутах», – чытаем у паведамленні польскага авіяперавозчыка.
Колькі палякаў не можа вярнуцца ў Польшчу? У нас такіх падрабязных ацэнак няма, заявіў віцэ-кіраўнік польскай дыпламатыі ў эфіры TVN24.
«Мы ведаем, што на Блізкім Усходзе, ад краін Персідскага заліва да Ізраіля, Лівана і Іарданіі, гэта некалькі тысяч чалавек. Мы настойліва заклікаем усіх зарэгістравацца ў сістэме «Адысей» (поль. Odyseusz). Колькасць тых, хто хоча вярнуцца, несумненна, будзе расці», – лічыць Марцін Басакі.
Праблемы закранулі не толькі польскіх турыстаў у Дубаі, Абу-Дабі і Катары. Некаторыя адкрыцця неба над Блізкім Усходам чакаюць у Азіі, у тым ліку ў Шры-Ланцы і Амане.
IAR/аз