Беларуская Служба

7 сакавіка партыя «Права і справядлівасць» прадставіць свайго кандыдата на пасаду прэм'ера

02.03.2026 15:35
Ці дапаможа гэта дысцыплінаваць членаў партыі, якія спрачаюцца ў сацыяльных сетках?
Лідар партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі IAR/Krystian Dobuszyński

7 сакавіка партыя «Права і справядлівасць» прадставіць свайго кандыдата на пасаду прэмʼер-міністра. Гэта адбудзецца на зʼездзе партыі ў Кракаве, паведаміў журналістам у Сейме дэпутат ПіС Збігнеў Кузьмюк (Zbigniew Kuźmiuk). Ён лічыць, што гэтае рашэнне пакладзе канец унутраным спрэчкам у партыі:

—Напэўна, гэта не зарана. Праграма, якую мы распрацоўваем‚ павінна мець‚ скажам так‚ твар, то бок твар кандыдата на прэм’ера. Спадзяюся, што рашэнне прынятае 7 сакавіка пакладзе канец усім гэтым унутраным атакам тыпу: «ударыў-уцёк».

Нагадваем, лідар партыі Яраслаў Качыньскі дысцыплінуе дэпутатаў ПіС, якія спрачаюцца ў сацсетках.

Справа былога прэм’ера Матэвуша Маравецкага, Ірэнэуша Жыскі, Міраславы Стаховяк-Ружэцкай і Патрыка была перададзена ў камітэт па партыйнай этыцы. У мінулы чацвер (26 лютага) згаданая чацвёрка канфліктавала на платформе X, каментуючы абмен думкамі паміж Матэвушам Маравецкім і Патрыкам, у тым ліку адносна ацэнкі былога ўрада Абʼяднаных правых сілаў.

Раней старшыня партыі «Права і справядлівасць» загадаў не весці спрэчак паміж членамі партыі ў сацсетках. У сярэдзіне лютага ён абвясціў, што «з гэтага часу кожны, хто ўдзельнічае ў шкодных дыскусіях, незалежна ад заслуг або пасады, будзе адхілены ад членства ў ПіС, што, відавочна, паўплывае на яго палітычную будучыню». Ён дадаў, што «такія паводзіны надзвычай шкодзяць, як Польшчы, так і ПіС».

IAR/аз

Расійская эканоміка, страціўшы рынкі краін ЕС, няўхільна коціцца пад адхон

19.02.2026 16:46
Кампаніі, якія належаць алігархам, рэзка пагоршылі свае фінансавыя вынікі.