Беларуская Служба

Застацца без вадзіцельскага пасведчання стала прасцей

03.03.2026 08:11
З аўторка за перавышэнне хуткасці больш чым на 50 км/г па-за населенымі пунктамі будзе прыпыняцца дзеянне вадзіцельскага пасведчання.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Змены, якія ўступілі ў сілу 3 сакавіка, з'яўляюцца вынікам паправак да Закона аб дарожным руху і некаторых іншых актаў, распрацаваных Міністэрствам інфраструктуры. Мэта — палепшыць бяспеку дарожнага руху.

Раней вадзіцельскае пасведчанне забіралі за перавышэнне хуткасці на 50 км/г у населеных пунктах. Статыстыка паказвае, што большасць смяротных выпадкаў на дарогах адбываецца па-за населенымі пунктамі і выклікана перавышэннем хуткасці, таму гэта палажэнне было пашырана.

За гэтае парушэнне права кіраваць аўтамабілем будзе прыпынена на тры месяцы. Акрамя таго, кіроўца атрымлівае 13 штрафных пунктаў і штраф у памеры 1500 злотых (або 3000 злотых у выпадку паўторнага парушэння).

Асоба, якая кіруе транспартным сродкам, нягледзячы на прыпыненне дзеяння вадзіцельскага пасведчання, будзе пакарана пазбаўленнем вадзіцельскага пасведчання, а не, як раней, проста падаўжэннем забароны на кіраванне да шасці месяцаў. Гэта павінна ліквідаваць частыя парушэнні забароны на кіраванне падчас прыпынення дзеяння пасведчання.


ав