Беларуская Служба

Праз вайну на Блізкім Усходзе Польшча часова змяніла правілы працы кіроўцаў аўтацыстэрнаў

07.03.2026 13:33
Рашэнне прыняло Міністэрства інфраструктуры па просьбе Міністэрства энергетыкі ў сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе і магчымымі праблемамі з пастаўкамі паліва.
.
Ілюстрацыя. Фота: O. Kalacheva/shutterstock

У Польшчы часова змякчылі правілы працы для кіроўцаў грузавікоў, якія перавозяць паліва. Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфраструктуры па просьбе Міністэрства энергетыкі ў сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе і магчымымі праблемамі з пастаўкамі паліва.

Звычайна кіроўца цяжкавіка можа праводзіць за стрыном 9 гадзін у дзень і 56 гадзін на тыдзень. Паводле новых правіл, гэты час павялічваецца да 11 гадзін у дзень і 60 гадзін на тыдзень. Акрамя таго, абавязковы перапынак можна будзе зрабіць крыху пазней — пасля 5,5 гадзіны язды.

Улады Польшчы тлумачаць, што такія змены павінны зменшыць рызыку затрымак падчас дастаўкі паліва, калі цыстэрны не паспяваюць на загрузку або разгрузку з-за абавязковага адпачынку кіроўцаў.

Часовыя правілы будуць дзейнічаць да 2 красавіка. Пры гэтым улады падкрэсліваюць, што бяспека працы і дарожнага руху застаецца прыярытэтам.

iar/эж