Следчая група правядзе папярэдняе разбіральніцтва адносна дзейнасці міжнароднай злачыннай групы, якая займалася гандлем людзьмі і злачынствамі супраць сексуальнай свабоды з 2009 па 2019 год.
Паводле Бартламея Кураша з «Gazeta Wyborcza», які выступіў на TVP Info, ёсць падазрэнне ў тым, што ў Кракаве і ваколіцах вербавалі маладых жанчын:
— З карэспандэнцыі, якая ёсць у амерыканскіх актах, вынікае, што адным з месцаў вярбоўкі быў Кракаў. Адзін з людзей Эпштэйна ехаў праз Кракаў і іншыя мясцовасці ў Бяскідах у бок Славакіі, каб таксама вербаваць у Славакіі, Чэхіі і Венгрыі.
Нацыянальная пракуратура абвясціла, што матэрыялы, размешчаныя на сайце Міністэрства юстыцыі ЗША, сведчаць пра падазрэнні ў здзяйсненні злачынства гандлю людзьмі. Схема нібыта ўключала вербаванне дарослых і непаўналетніх жанчын у Польшчы шляхам увядзення іх у зман адносна сапраўднага характару іх будучай працы за мяжой. Жанчын нібыта вывозілі з Польшчы і перадавалі іншым асобам для сексуальнай эксплуатацыі.
Адным з першых рашэнняў па расследаванні будзе накіраванне запытаў аб атрыманні інфармацыі і доказаў у дзве еўрапейскія краіны.
Гандаль людзьмі — гэта злачынства, якое караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 20 гадоў.
ав