Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш павіншаваў вайскоўца. Ён падкрэсліў, што гэта «ключавая роля» для кібербяспекі Альянсу.
— Генерал Маленда мае шматгадовы стратэгічны і аператыўны вопыт у кібербяспецы. Яго прызначэнне пацвярджае, што кампетэнцыі, распрацаваныя Польскім войскам у галіне лічбавай трансфармацыі, высока цэняцца ў структурах НАТА. Віншую, спадар генерал, — напісаў Уладзіслаў Касіняк-Камыш на X.
Караль Маленда ў 2019 годзе стаў паўнамоцным прадстаўніком міністра нацыянальнай абароны па стварэнні Сіл кіберабароны. У тым жа годзе прэзідэнт Анджэй Дуда павысіў яго да генеральскага звання. З лютага 2022 года генерал Маленда зʼяўляецца камандуючым Сіл кіберабароны.
ав