Беларуская Служба

Шары з цыгарэтамі ізноў прызямліліся на Беласточчыне

21.03.2026 15:38
Некалькімі днямі раней паліцыя паведамляла аб падобнай знаходцы.
Паліцыя Падляскага ваяводства знайшла яшчэ пяць метэаралагічных шароў з прымацаванымі пакетаміКрыніца: Podlaska Policja

Паліцыя Падляскага ваяводства знайшла яшчэ шэсць метэаралагічных шароў з прымацаванымі пакетамі, у якіх былі схаваныя цыгарэты. Вядзецца праверка.

21 сакавіка службы знайшлі шэсць шароў і 11 пакетаў, абгорнутых плёнкай.

Прадстаўнік прэс-службы ваяводскай паліцыі Конрад Карвацкі расказаў, што шары і пакеты знайшлі на тэрыторыях розных паветаў. У адных месцах знаходзілі шары з грузам, у іншых — толькі сам груз.

З раніцы на месцах працуюць паліцэйскія і супрацоўнікі Памежнай службы. Па словах Карвацкага, у населеным пункце Млыннік да шара быў прымацаваны пакет з прыкладна 3 тыс. пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак. Агулам на шасці шарах было перакінута 300 тыс. пачкаў цыгарэт. 

Некалькімі днямі раней паліцыя паведамляла аб падобнай знаходцы — шар з прымацаваным пакетам прызямліўся на адным з прыватных участкаў у Беластоку.

Метэаралагічныя шары з грузам цыгарэтаў — адзін з параўнальна новых спосабаў кантрабанды праз польска-беларускую мяжу.

вс