Беларуская Служба

Польская эканоміка зноў у плюсе. Сталі вядомыя дадзеныя па ВУП

17.05.2026 11:46
У першым квартале 2026 года валавы ўнутраны прадукт краіны павялічыўся на 3,4% у параўнанні з мінулым годам.
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала папярэднюю ацэнку эканамічнага росту. У першым квартале 2026 года валавы ўнутраны прадукт краіны павялічыўся на 3,4% у параўнанні з мінулым годам.

У параўнанні з чацвёртым кварталам 2025 года польская эканоміка вырасла на 0,5%. У мінулым годзе, у параўнанні з 2024 годам, рост эканомікі склаў 103%.

Агучаная Галоўным статыстычным упраўленнем інфармацыя мае папярэдні характар – больш падрабязныя дадзеныя будуць апублікаваныя ў адмысловай справаздачы 1 чэрвеня бягучага года.

вс