Беларускі мужчынскі гурт «Kasary» стаў фіналістам прэстыжнага польскага фолк-фестывалю «Новая традыцыя» (Nowa Tradycja - Festiwal Folkowy Polskiego Radia).
Музыкі паспяхова прайшлі адбор прафесійнага журы і будуць адзіным прадстаўніком Беларусі ў фінале конкурсу.
Заснавальнік калектыву Сяржук Доўгушаў заклікае прыйсці на канцэрт і падтрымаць беларускі гурт. Фінальны канцэрт адбудзецца сёння, 22 мая, у 17.00 паводле польскага часу ў студыі канцэртаў Польскага радыё (Studio Koncertowe Polskiego Radia im. Władysława Szpilmana) па адрасе Aleja Niepodległości 77/85 у Варшаве. Уваход вольны.
Сёлета 27-ы фестываль «Новая традыцыя» праходзіць з 21 па 24 мая.
Дом творцаў
нг