Беларуская Служба

Польшча і Канада будуць супрацоўнічаць па праектах, якія фінансуюцца еўразвязаўскай праграмай SAFE

25.05.2026 15:10
Да канца тыдня Міністэрства нацабароны Польшчы плануе падпісаць каля 40 кантрактаў, якія будуць прафінансаваны за кошт нізкапрацэнтных крэдытаў ЕС.
     -
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Marian Zubrzycki

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы адправіўся ў Канаду, каб падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве па еўразвязаўскай праграме SAFE. Адпаведная дамова будзе падпісаная ў аўторак (26 траўня) у Атаве.

У Канадзе міністр Уладзіслаў Касіняк-Камыш прыме ўдзел, сярод іншага, у Канадскім кірмашы абароны і сустрэнецца са сваім калегам Дэвідам Макгінці.

Падчас двухбаковых перамоваў міністры абмяркуюць умацаванне ваеннага супрацоўніцтва і больш шырокі ўдзел Канады ў абаронных праектах ЕС.

Адным з галоўных момантаў трохдзённага візіту міністра нацыянальнай абароны Польшчы ў Канадзе стане падпісанне ліста аб намерах супрацоўніцтва па праектах SAFE.

У цяперашні час Міністэрства абароны Польшчы і Агенцтва па ўзбраенні завяршаюць працу над кантрактамі, якія ўрад плануе рэалізаваць за кошт сродкаў ЕС у айчыннай абароннай прамысловасці. Усяго гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў праектаў, некаторыя з якіх дазволяць рэфінансаваць існуючыя дамовы. Да канца тыдня Міністэрства абароны плануе падпісаць каля сарака кантрактаў, якія будуць прафінансаваны за кошт нізкапрацэнтных крэдытаў ЕС.

IAR/аз

У Варшаве адбылося ўрачыстае падпісанне пагаднення SAFE

08.05.2026 15:14
Праграма SAFE прынясе карысць не толькі абароннай прамысловасці, але і ўсёй польскай эканоміцы.