Міністр нацыянальнай абароны Польшчы адправіўся ў Канаду, каб падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве па еўразвязаўскай праграме SAFE. Адпаведная дамова будзе падпісаная ў аўторак (26 траўня) у Атаве.
У Канадзе міністр Уладзіслаў Касіняк-Камыш прыме ўдзел, сярод іншага, у Канадскім кірмашы абароны і сустрэнецца са сваім калегам Дэвідам Макгінці.
Падчас двухбаковых перамоваў міністры абмяркуюць умацаванне ваеннага супрацоўніцтва і больш шырокі ўдзел Канады ў абаронных праектах ЕС.
Адным з галоўных момантаў трохдзённага візіту міністра нацыянальнай абароны Польшчы ў Канадзе стане падпісанне ліста аб намерах супрацоўніцтва па праектах SAFE.
У цяперашні час Міністэрства абароны Польшчы і Агенцтва па ўзбраенні завяршаюць працу над кантрактамі, якія ўрад плануе рэалізаваць за кошт сродкаў ЕС у айчыннай абароннай прамысловасці. Усяго гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў праектаў, некаторыя з якіх дазволяць рэфінансаваць існуючыя дамовы. Да канца тыдня Міністэрства абароны плануе падпісаць каля сарака кантрактаў, якія будуць прафінансаваны за кошт нізкапрацэнтных крэдытаў ЕС.
IAR/аз