Польшча інвестуе ў бяспеку, каб будучыя пакаленні былі ў бяспецы, заявіў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-Камыш, падсумоўваючы рэалізацыю праграмы ЕС SAFE. Падчас прэс-канферэнцыі міністр нацыянальнай абароны падкрэсліў, што Польшча павінна быць дастаткова моцнай, каб перашкодзіць каму-небудзь напасці на яе.
— Гэта тэхніка як для баявога выкарыстання, так і для лагістыкі ды падрыхтоўкі арміі. Гэта вельмі важна, калі будуеш патэнцыял стрымлівання. Мы ўзбройваемся, каб ніхто не захацеў на нас напасці. Умацаванне вайсковага патэнцыялу — гэта інвестыцыя ў будучыню. Мы гэта робім, каб нашы дзеці ды ўнукі не мусілі плаціць сваёй крывёй за бяспеку Польшчы. Гэта сведчанне праўды, сведчанне логікі дзеянняў і сведчанне стратэгіі, якую мы прынялі шмат месяцаў таму, — дадаў міністр нацыянальнай абароны.
Польшча зʼяўляецца найбуйнейшым бенефіцыярам праграмы пераўзбраення ЕС. Агулам каля 44 мільярдаў еўра, або больш за 180 мільярдаў злотых, пойдуць у Польшчу з праграмы SAFE.
Гэтая сума будзе выкарыстана на рэалізацыю 139 праектаў, на якія ўрад падаў заяўкі на фінансаванне.
ПР/юл