Сёння па Варшаве прайшоў юбілейны, 25-ты Марш роўнасці.
Гэта найбуйнейшае мерапрыемства ў падтрымку правоў ЛГБТ-супольнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якое штогод збірае дзясяткі тысяч удзельнікаў. Першы Парад роўнасці адбыўся ў польскай сталіцы ў 2001 годзе. У першых мерапрыемствах прымала ўдзел ад некалькіх дзясяткаў да 300 чалавек. Паводле СМІ, сёлетні Марш роўнасці сабраў 50-60 тыс. удзельнікаў.
У маршы прыняў удзел мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі і іншыя польскія палітыкі ліберальнага ды левага толку.
Марш закончыўся ў Гарадку роўнасці, дзе цяпер праходзяць канцэрты і іншыя культурныя падзеі, у ім таксама працуюць зоны адпачынку і харчавання.
вс
Здымкі: PAP/Leszek Szymański