З 1 ліпеня 2026 года можна будзе рэалізаваць адзін рэцэпт у розных аптэках. Першапачаткова так званы «падзел рэцэптаў», то бок магчымасць іхнай паэтапнай рэалізацыі павінна была ўступіць у сілу з 18 чэрвеня, але па просьбе Галоўнай фармацэўтычнай палаты Міністэрства аховы здароўя адтэрмінавала ўкараненне новага рашэння, паясняе намеснік міністра аховы здароўя Катажына Кацпэрчык(Katarzyna Kacperczyk).
— Мы ў кантакце з Галоўнай фармацэўтычнай палатай, якая, дарэчы, супрацоўнічала з намі ў падрыхтоўцы зменаў. Ейныя прадстаўнікі звярнуліся да нас з просьбай, адтэрмінаваць іх увядзенне на некалькі дзён, то бок да заканчэння адпаведных курсаў для фармацэўтаў па ажыццяўленні новых правілаў, — заявіла прадстаўніца Мінздароўя.
Пачынаючы з 1 ліпеня, пацыенты змогуць рэалізаваць адзін рэцэпт не толькі паэтапна, але таксама ў розных аптэках і месцах.
IAR/аз