Беларуская Служба

У Варшаве можна адзначыць Сусветны дзень бежанца на баскетбольнай пляцоўцы

19.06.2026 13:21
Сусветны дзень бежанца (World Refugee Day) адзначаецца штогод 20 чэрвеня.
.   .
Ілюстрацыя. Бежанцы з Украіны. Фота: Shutterstock.com

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta сёлета ўпершыню ладзіць баскетбольны турнір, каб адзначыць Сусветны дзень бежанца.

У суботу, 20 чэрвеня з 14:00 да 18:00 гадзіны можна будзе прыняць удзел у спартыўным мерапрыемстве, сустрэцца з іншымі беларусамі, паразмаўляць і прыемна правесці час. На турнір запрашае праваабаронца Эніра Браніцкая.

— Традыцыйна мы робім спартовы івэнт, адчынены для ўсіх жадаючых, незалежна ад досведу, полу, міграцыйнага статусу, каб правесці разам час, пасвяткаваць і трохі пазаймацца спортам. У гэтым годзе мы гуляем у баскетбол, гэта будзе ў парку Альшына ў раёне Беляны (Цэнтр спорту і адпачынку — CRS Bielany — рэд.). Прыходзьце!

Сусветны дзень бежанца (World Refugee Day) адзначаецца штогод 20 чэрвеня. Гэты міжнародны дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН і прысвечаны ўшанаванню мужнасці людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы з-за войнаў, пераследу і канфліктаў.

aв/нг