Беларуская Служба

У Татрах пачаліся абавязковыя медычныя агляды коней, што працуюць на маршруце да Марскога Вока

20.06.2026 08:44
Падчас аглядаў ветэрынары правяраюць агульную фізічную форму коней, іх вынослівасць і гатоўнасць да працы ва ўмовах інтэнсіўнага турыстычнага руху.
      ,
У Татрах пачаліся абавязковыя медычныя агляды коней, што працуюць на маршруце да Марскога ВокаPAP/Grzegorz Momot

У польскіх Татрах распачаліся чарговыя медычныя агляды коней, якія перавозяць турыстаў па маршруце да возера Марское Вока. Абследаванні праходзяць на Паляне Власеніца і маюць на мэце ацаніць стан здароўя жывёл перад пачаткам летняга турыстычнага сезону.

Падчас аглядаў ветэрынары правяраюць агульную фізічную форму коней, іх вынослівасць і гатоўнасць да працы ва ўмовах інтэнсіўнага турыстычнага руху. Такія агляды праводзяцца рэгулярна і з'яўляюцца адной з умоў допуску жывёл да перавозкі пасажыраў.

Тэма выкарыстання коней на турыстычным шляху да Марскога Вока ўжо шмат гадоў выклікае вострую грамадскую дыскусію ў Польшчы. Абаронцы жывёл патрабуюць абмежаваць або цалкам спыніць выкарыстанне коннай цягі на гэтым маршруце, у той час як прадстаўнікі мясцовых перавозчыкаў падкрэсліваюць, што коні знаходзяцца пад пастаянным ветэрынарным кантролем і працуюць у адпаведнасці з дзейнымі нормамі, а падарожжа на конях стала адной з візітовак рэгіёну.

pap/эж