Беларуская Служба

У Беластоку ўшанавалі памяць ахвяр савецкіх дэпартацый

22.06.2026 16:22
Намеснік мэра Беластока Рафал Рудніцкі падкрэсліў, што горад мае асаблівы абавязак захоўваць памяць пра людзей, вывезеных на «нялюдскую зямлю»
Uroczystości dla upamiętnienia deportacji z lat 1940-1941 przeprowadzonych przez władze ZSRR
Uroczystości dla upamiętnienia deportacji z lat 1940-1941 przeprowadzonych przez władze ZSRRfot. Muzeum Pamięci Sybiru

У Беластоку прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя ахвярам масавых савецкіх дэпартацый польскіх грамадзян ўглыб СССР у чэрвені 1940 і 1941 гадоў. У мерапрыемствах узялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных і мясцовых уладаў, а таксама арганізацый сібіракоў і ветэранаў.

Сёлета адзначаюцца 86-я ўгодкі трэцяй хвалі дэпартацый і 85-я — чацвёртай, якую перапыніў напад нацысцкай Германіі на СССР. Асноўныя цырымоніі адбыліся каля Магілы Невядомага Сібірака і Помніка маці-сібірачцы пры Музеі памяці Сібіры.

Намеснік мэра Беластока Рафал Рудніцкі падкрэсліў, што горад мае асаблівы абавязак захоўваць памяць пра людзей, вывезеных на «нялюдскую зямлю», і нагадаў, што праблема прымусовых перасяленняў застаецца актуальнай і сёння.

Гісторыкі адзначаюць, што ў чэрвені 1940 года дэпартавалі пераважна ўцекачоў з нямецкай зоны акупацыі, сярод якіх было шмат прадстаўнікоў інтэлігенцыі і яўрэяў. Наступная хваля, якая распачалася 20 чэрвеня 1941 года закранула сем’і раней рэпрэсаваных і была спынена пачаткам вайны паміж Германіяй і СССР.

Паводле ацэнак гісторыкаў і Музея памяці Сібіры ў Беластоку, падчас чатырох хваляў савецкіх дэпартацый у 1940–1941 гадах у Сібір, Казахстан і ў іншыя аддаленыя рэгіёны СССР было вывезена каля 330 тыс. грамадзян даваеннай Польшчы.

iar/эж