Ратацыя амерыканскіх войскаў у Польшчы будзе завершаная, а яе працяг не ставіцца пад сумнеў. Пра гэта пасля перамоваў у Вашынгтоне заявіў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Барташ Градэцкі.
— Калі гаворка ідзе пра завяршэнне ратацыі, мы ўсё яшчэ чакаем заканчэння запланаванай працы. Тут не прагучалі ні тэрмін, ні інфармацыя, якое менавіта падраздзяленне можна чакаць на тэрыторыі Польшчы, але — што самае важнае — пытанне, ці прыбудзе гэтае падраздзяленне, увогуле не ставіцца пад сумнеў, — сказаў Градэцкі.
Паводле Градэцкага, цяпер у Польшчы знаходзіцца каля 10 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў, а канчатковыя рашэнні наконт дадатковых сіл прымуць пасля завяршэння планавання. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Польшчы таксама паведаміў, што Вашынгтон зацікаўлены ў стварэнні пастаяннай амерыканскай базы ў Польшчы, аднак яе будаўніцтва можа заняць 2–3 гады.
iar/pap/эж