У польскім Любліне праходзіць Фестываль Wschód Kultury — Inne Brzmienia 2026. Сярод удзельнікаў культурнага мерапрыемства — беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. На культурным форуме адбылася польскамоўная прэм’ера яго кнігі «Ператрус у музеі» ў перакладзе Багдана Задуры. У размове з нашай карэспандэнткай пісьменнік расказаў пра ўзаемасувязь паміж літаратурай і свабодай.
— Для мяне літаратура — самадастатковая. У ёй самае галоўнае — творчасць, якая робіць чалавека свабодным. Чытанне ці напісанне кнігі — гэта ўжо маніфестацыя свабоды. Гэта акт свабоды, які нас робіць вольнымі. У такой сітуацыі свабоды пачынаеш цаніць. З увагі на тое, што адбываецца ў Беларусі, ты пачынаеш цаніць, што можаш жыць на Захадзе і свабодна пісаць тое, што хочаш.
Люблінскі Фестываль Wschód Kultury — Inne Brzmienia 2026 адбываецца з 2 па 6 ліпеня.
мк/вс
слухайце аўдыёфайл