Беларуская Служба

Украіна павінна першай зрабіць крок да нармалізацыі адносін з Польшчай – Туск

04.07.2026 18:17
Напярэдадні адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Польшчы і Украіны.
-   .
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.PAP/Tomasz Wojtasik

Польшча чакае, што менавіта Украіна зробіць першы крок да нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Паводле яго слоў, Варшава хацела б пачуць выразны сігнал аб тым, што Кіеў гатовы да аднаўлення адносін. Дональд Туск таксама паведаміў, што атрымаў ліст ад былога прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі, які выказаў гатоўнасць абмеркаваць гэтае пытанне.

– Я атрымаў некалькі прамых сігналаў, у тым ліку былы прэзідэнт Украіны Юшчанка звярнуўся да мяне са шчырым заклікам разам паспрабаваць папрацаваць над мінулым, каб мінулае не кіравала будучыняй, – заявіў польскі прэмʼер.

Напярэдадні адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Польшчы і Украіны. Кіраўнік украінскага МЗС Андрэй Сібіга прапанаваў свайму польскаму калегу Радаславу Сікорскаму правесці кансультацыі з удзелам міністраў замежных спраў і гісторыкаў. Прадугледжваецца, што дыялог будзе праходзіць пад патранатам духоўных лідараў Польшчы і Украіны.

Украінскі міністр заявіў, што прысваенне Уладзімірам Зяленскім аднаму з вайсковых падраздзяленняў імя «герояў УПА» не было накіравана супраць Польшчы.

Перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў праходзілі на фоне напружанасці, выкліканай рашэннямі Украіны ў сферы гістарычнай палітыкі, у прыватнасці, прысваеннем аднаму з вайсковых падраздзяленняў імя «герояў УПА» – арганізацыі, адказнай за масавыя забойствы польскага насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны.

вс