Жыхары Слубіцэ, горада, які мяжуе з Германіяй, у інтэрв'ю рэпарцёру Польскага радыё заявілі, што прызвычаіліся да дадатковых патрулёў. Яны прызналі, што з-за дзеянняў службаў часам узнікаюць заторы.
На працягу года службы праверылі больш за мільён чалавек і паўмільёна транспартных сродкаў, якія ўязджалі ў Польшчу праз памежныя пераходы ў Любускім і Ніжнесілезскім ваяводствах.
Капітан Павел Біскупік з Нададжанскага памежнага падраздзялення падсумоўвае бягучыя аперацыі.
— Вынікам праведзеных аперацый стала сярод іншага забарона на ўезд на тэрыторыю Польшчы для 700 замежнікаў, якія не мелі дазволу на знаходжанне на нашай тэрыторыі. У першую чаргу з-за адсутнасці патрэбных дакументаў. Найбольш сярод іх было грамадзян Украіны, Сірыі, Турцыі і Расіі.
Супрацоўнікі Нададжанскага памежнага падраздзялення таксама перашкодзілі мігрантам незаконна перасякаць мяжу. Было затрымана 270 чалавек. У гэтай групе пераважалі выхадцы з Афганістана, Грузіі і Узбекістана.
Мэта памежнага кантролю, адноўленага год таму на мяжы з Літвой і Германіяй, — барацьба з нелегальнай міграцыяй і трансгранічнай злачыннасцю. Згодна з дзеючым палажэннем, кантроль будзе працягвацца да кастрычніка.
ПР/юл