Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: Магчымыя дыверсіі і сабатаж з боку Расіі

08.07.2026 16:44
Пра такую рызыку Варшаву таксама папярэджвалі саюзнікі, у тым ліку ЗША.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MAXIM SHIPENKOV / POOL Dostawca: PAP/EPA

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Станіслаў Узёнтэк заявіў, што польскія ўлады лічаць рэальнай пагрозу дыверсійных дзеянняў і сабатажу з боку Расіі. Паводле яго, пра такую рызыку Варшаву таксама папярэджвалі саюзнікі, у тым ліку ЗША.

Чыноўнік адзначыў, што магчымыя інцыдэнты могуць закранаць крытычную інфраструктуру, а таксама кіберпрастору. Паводле Взёнтэка, падобныя дзеянні могуць суправаджацца правакацыямі і інфармацыйнымі аперацыямі, накіраванымі на распальванне страху і падрыў адзінства ў Польшчы, НАТА і Еўрапейскім саюзе.

— Мы павінны захоўваць пільнасць і не паддавацца на правакацыі, — падкрэсліў намеснік кіраўніка Мінабароны.

Узёнтэк таксама паведаміў, што ЗША пацвердзілі планы завяршыць чарговую ратацыю амерыканскіх войскаў у Польшчы. Пасля яе колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у краіне, паводле польскага боку, зноў складзе каля 10–11 тысяч чалавек.

pap/эж